вяселле
розгуляцца як дурэнь на вэсельі. Гл. дурань.
збірацца як вяселле ладзіць. Пра добрую, старанную падрыхтоўку да нечага. Янк., Пар., 70.
вырадзіцца як на вяселле. Бых., Івац. Асудж. або ўхв. Пра залішнюю вычурную прыбранасць не да месца. Мат., 85; ЗЗайкі.
наесціся як на вяселле. Івац. Пра добры, сытны, смачны наедак. ЗЗайкі.
нарабіць як на Ганніна вяселле. Люб. Жарт. Пра залішнюю колькасць нарыхтаваных страваў. ФА.
Старасць не радасць, а смерць - не вяселле. Гл. радасць.
шыкавацца як на вяселле. Янк., Пар., 198. Тое, што збірацца як вяселле ладзіць.
галасіць як маладуха на вяселлі. Гл. маладуха.
гасцяваць дзе як на вяселлі. Слуцк. Пра вельмі добрае гасцяванне, баляванне дзе-н. Сержпутоўскі 1999, 70.
накідаць маслоў пад стол як на вяселлі. Хоц. Жарт. Пра неахайнасць у паводзінах добра пад'еўшых, выпіўшых гасцей. Бялькевіч, 260.
сядзець як жаба на вяселлі. Гл. жаба.
сядзець як малады на вяселлі. Гл. малады.
сядзець як на вяселлі. Івац. Няўхв. Пра чалавека, які не рупіцца да работы. ЗЗайкі.
усесціся як кулля на вяселлі. Гл. кулля.
як свіння (кабан, вапер) на вяселлі. Гл. свіння.
здаровы хоць да вяселля. Слуцк. п. Ухв. Пра некага моцнага, здаровага, у поўнай сіле. Federowski, 353.

Паведаміць пра недакладнасьць