каноплі
выскачыць як з канапель. Віл. Насмешл. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. СПЗБ 1, 369; Станкевіч, 535.
выскачыць (вырвацца) як Піліп (Раман, шляхціц, певень) з канапель. Гл. Піліп.
I ў старца душа не пень: хоча хлеба і канапель. Гл. пень.
выскачыць як голы з канопель. Гл. голы.
збірацца як галодны ў каноплі. Гл. галодны.
ціснуць як гнёт на каноплі. Гл. гнёт.
накінуцца (наляцелі) як вераб'і на спелыя каноплі. Гл. верабей.
Дзяцей як каноплі, а хлеба ні кроплі. Гарад. Прык. Жарт. Пра беднага чалавека, у якога шмат дзяцей. АВНЛ.
кінуцца ў пакуту як сабакі ў каноплі. Гл. сабака.
сябраваць як таўкач з каноплямі (маслёнкаю). Гл. таўкач.
уцякаць як чорт з канопляў. Гл. чорт.
пазяхаць як сучка ў каноплях. Гл. сучка.
што ў коноплі. Іван. Няўхв. Пра непрыгожага, абарванага чалавека. ЗВалодзінай.
плутацца бы п'яны по коноплях. Гл. п'яны.
развыцца як воўк у каноплях. Гл. воўк.

Паведаміць пра недакладнасьць