костка
скакаць, быццам без касцей. Касц. Ухв. Пра спрытнага гнуткага танцора. ЛЦ, 122.
У хатэ нэвістка бы ў горле кістка. Драг. Прык. Пра ўспрыманне нявесткі залішне патрабавальнай сям'ёй мужа. БА.
голы як костка. Слон. Няўхв. Пра беднага чалавека. Высл., 306.
стаяць як костка ў горле. Івац., Стаўб. Няўхв. Пра моцную дакучлівую перашкоду ў чым-н. МК, 131; ЗЗайкі.
цвёрды як костка. Пра нешта вельмі цвёрдае. Янк., Пар., 186.
як сабаку костка. Гл. сабака.
сядзець у горле косткаю. Рэч. Няўхв. Пяткевіч, 568. Тое, што стаяць каму як костка ў горле.
абсмактаць (абабраць) як сабакі костку. Гл. сабака.
глядзець як сабака на костку. Гл. сабака.
накінуцца як сабака на костку. Гл. сабака.
сябраваць як галодныя сабакі, што дзеляць костку. Гл. сабака.
угледзеца як сарока на костку. Гл. сарока.
абіраць як груган косці. Гл. груган.
Госці як у горле косці. Гл. горла.
збіраць што як крумкач косці. Гл. крумкач.
збіраць як сабака косці. Гл. сабака.
Язык што жорны: перамалывае і косці. Гл. жорны.
глядзець як варона на косць. Гл. варона.

Паведаміць пра недакладнасьць