піла тупа як палка. Мсцісл. Няўхв. Пра тупую пілу. Высл., 365.
трэба як сабаццы палка. Гл. сабачка.
худы як палка. Люб. Няўхв. Пра худога, непрывабнага чалавека. БД, 146.
як палка дроў [дурны]. Мсцісл. Насмешл. Пра дурнога, просталінейнага чалавека. Юрчанка 1977, 51.
віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом (паміж палкай і кавалкам). Гл. сабака.
як палкай па галаве стукнуць. Мін. Пра чалавека, якога нечым моцна ўразілі, здзівілі. ЛЦ, 62.
ляжаць як палкі. Віц. Пра моцна стомленых людзей, што ляжаць без руху. Высл., 429.
прыліп як до палкі Пыліп. Бяроз., Люб. Насмешл. Пра прыставучага, надакучлівага чалавека. АВНЛ; ФА.
ударить як с палки звалить. Смал. п. Пра моцны ўдар па кім-н. Добр., Смол., 652.
хто без каго як сляпы без палкі. Гл. сляпы.
як з-пад палкі. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека (людзей), што робіць павольна, нехаця, пад прымусам. МК, 311.
глядзець як сабака на палку. Гл. сабака.
жалець як сабака палку. Гл. сабака.
любіць як сабака палку. Гл. сабака.
рад як сабака палцы. Гл. сабака.
тырчаць (сядзець, круціцца) як сарока (варона) на палцы (калу). Гл. сарока.
Паведаміць пра недакладнасьць