пацеры
разбірацца як свіння ў пацерах. Гл. свіння.
так (пэўна) як аман у пацерах. Гл. аман.
знаць як амынь у пацеровы. Гл. аман.
балбатаць як пацеры гаварыць. Няўхв. Пра надта складную балбатню кагосьці. Янк., Пар., 14.
ведаць як пацеры што. Стаўб. Ухв. Пра добрае, дасканалае веданне, разуменне ў якой-н. справе. МК, 36-37.
патрэбна як чорту пацеры. Гл. чорт.
работа йдзе як у Рамана пацеры. Воран. Ухв. Пра чыюсьці спорную, складную работу. Даніловіч, 260.
умець як пацеры. Ваўк. п. Пра чалавека, які напамяць ведае сваю справу. Federowski, 319.
як з кабылаю пацеры мовіць. Гл. кабыла.

Паведаміць пра недакладнасьць