яйка
ад каго помачы як ад пеўня яек. Гл. певень.
пад'ясі ад сына хлеба як ад старой курыцы яек. Гл. курыца.
зруб як яйка. Ухв. Пра вельмі прыгожы, чыста зроблены зруб. Янк., Пар., 77.
круглы як яйка. Ваўк. п. Пра нейкі круглы прадмет. Federowski, 153; Янк., 412.
укінуць як зязюлька яйка. Гл. зязюлька.
як сёння з яйка вылупіўся. Няўхв. Пра чалавека, які не ведае звычайных рэчаў. Санько, 71.
як яйка. Маладз. Ухв. Пра нешта дасканалае, добрае. Гілевіч 2007, 71.
насіцца як са свянцоным яйкам. Воран. Няўхв. Пра чалавека, які носіцца з нечым, празмерна аберагае, апякуецца, дагаджае. Даніловіч, 246.
насіцца як курыца з яйкам (яйцом). Гл. курыца.
цацкацца як з веліконным яйкам. Ваўк. п., Лід. Няўхв. Federowski, 47; Высл., 414. Тое, што насіцца як са свянцоным яйкам.
хадзіць як з яйкамі на галаве. Ваўк. Жарт. Пра роўненькую, павольную, акуратную хаду. Federowski, 48.
масціцца як курыца на яйках. Гл. курыца.
сядзець як качка на яйках. Гл. качка.
глядзець як вужака на яйкі. Гл. вужака.
падобны як два курыныя яйкі. Мін. Пра двух вельмі падобных паміж сабой людзей. ЛЦ, 73.

Паведаміць пра недакладнасьць