яйцо
вывалыты очы ек баран ейця. Гл. баран.
глядзець як з яйца вылупіўся. Стаўб., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які недаўменна, здзіўлена штосьці разглядае, дзівіцца. Даніловіч, 228.
глядзець як яшчарыца на яйца. Гл. яшчарыца.
целепатца бы барановы яйца. Слуцк. Здзекл. Пра чалавека, які не мае цвёрдай паставы. Сержпутоўскі 1999, 148.
як з яйца выліты. Воран. Пра чалавека вельмі падобнага да кагосьці. Арх. Гр.
як з яйца сяння вылупіўся. Няўхв. Пра чалавека, які не ведае простых рэчаў. Юрчанка 1977, 213.
хадзіць як з яйцамі на галаве. Ваўк. Пра чалавека, які надта плаўна, роўненька ходзіць. Federowski, 48.
гняздзіцца (мясціцца) як курыца на яйцах. Гл. курыца.
сказаць як сярпом па яйцах разануць. Гл. серп.
белы як яйцо. Краснап. Ухв. Пра нешта вельмі белае. Бялькевіч, 439.
гладкая [дарога] хоць яйцо каці. Ухв. Пра вельмі добрую дарогу. Янк., Пар. 39.
гладкі як яйцо. Жытк. Ухв. Пра нейкі гладкі прадмет. Матэрыялы 1981, 120.
гузак як яйцо. Капыл. Пра вялікі гузак у кагосьці. Нар. слов., 60.
кволы як яйцо-вылівак. Лаг. Спачув. Пра хваравітае, слабенькае дзіця. Гілевіч, 28.
круглы як яйцо. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта круглае, гладкае. Federowski, 153; Янк., 412.
Ліцо як яйцо, а ў галаве баўтун. Раг. Прык. Здзекл. Пра прыгожага ды дурнаватага чалавека. АВНЛ.
падабраць, падагнаць як яйцо. Мсцісл. Ухв. Пра нейкую добра зробленую справу, работу. Юрчанка 1969, 171.
рабы як галубінае яйцо. Івац. Пра некага або нешта рабых, у кропачку. ЗЗайкі.
рабы як кніжынае яйцо. Івац. ЗЗайкі. ≺ Кніжынае яйцо - яйцо кнігаўкі. Тое ж.
рассакатацца як курыца, знёсшы яйцо. Гл. курыца.
абходзіцца як з веліконным яйцом. Слон. п., Івац. Пра вельмі далікатнае, паважнае абыходжанне. Federowski, 1; ЗЗайкі.
асцярожна як з яйцом. Слон. п. Federowski, 10; Янк., 396. Тое ж.
ісці як з яйцом. Ваўк. п., Слон. Пра вельмі асцярожную хаду каго-н. Federowski, 48, 122; Высл., 332; Янк., 410.
насіцца як курыца з першым яйцом. Гл. курыца.
насіцца як курыца з яйцом. Гл. курыца.
пабегчы як курыца з яйцом. Гл. курыца.
блішчаць як у ката яйцы. Гл. кот.
крутытыся бы Савка на яйцых. Гл. Саўка.
пішчаць як кураня ў яйцэ. Гл. куранё.

Паведаміць пра недакладнасьць