1 Ланкастэрская школа, навучальная ўстанова з метадам узаемнага навучання; настаўнікі прыцягвалі да выкладання найбольш падрыхтаваных вучняў старэйшых класаў. 2 Латэн, археалагічная культура кельцкіх плямён у заходняй і цэнтральнай Эўропе (5 ст. да н.э. - 1 ст. н.э.). 3 Лаўнік, 1) Прысяжны засядацель, сябра магістрата ў гарадах з магдэбургскім правам у Вялікім Княстве Літоўскім. 2) Службовая асоба ў вёсцы, уведзеная паводле… 4 «Легальны марксізм», ідэйная плынь расейскай інтэлігенцыі ў 1890-я гады. 5 Лексікаграфія, раздзел мовазнаўства, што займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў. 6 Ліберум вета, звычай у праве Рэчы Паспалітай, паводле якога ўсякі дэпутат сойма ці сойміка мог выказаць нязгоду з любой пастановай, што азначала спыненне пасяджэння… 7 Літургія, хрысціянскае набажэнства (у праваслаўных - абедня, у католікаў - меса), у час якога адбываецца прычашчэнне. 8 Ліцэй, у дарэвалюцыйнай Расеі прывілеяваная навучальная ўстанова, якая рыхтавала вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў.