1 Рада Вялікага Княства Літоўскага (паны-рада), найвышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім. 2 Ракако, стылявы кірунак у эўрапейскім мастацтве 1-й паловы 18 ст., у якім панаваў грацыёзны, вычварны арнаментальны рытм. 3 Рацыяналізм, філасофскі кірунак, які прызнае розум асновай пазнання. 4 Ротмістр, камандзір пешай або коннай роты ў войску Вялікага Княства Літоўскага. 5 Рыгарызм, строгае правядзенне якога-небудзь прынцыпу ў дзеянне, паводзіны і думку. 6 Рыторыка, навука пра аратарскае мастацтва. 7 Рэальнае вучылішча, сярэдняя навучальная ўстанова ў дарэвалюцыннай Расеі, у якой даваўся значны аб'ём ведаў па прыродазнаўчых навуках (матэматыцы, фізіцы, біялогіі). 8 Рэгент, 1) Кіраўнік царкоўнага хору. 2) Асоба, якая ажыццяўляе ўладу ў дзяржаве ў выпадку вакантнасці прастола, малалецтва, хваробы манарха. 9 Рэнесанс (Адраджэнне), перыяд у культурным і ідэйным развіцці краін Заходняй і Цэнтральнай Эўропы 14-16 ст. 10 Рэфармацыя, шырокі грамадскі рух у Заходняй і Цэнтральнай Эўропе 16 ст., які меў антыфеадальны і антыкаталіцкі характар. 11 Рэферэндарый, саноўнік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 12 Рэфлексія, 1) Роздум, аналіз уласнага псіхічнага стану. 2) Форма тэарэтычнай дзейнасці чалавека, накіраваная на асэнсаванне ўласных дзеянняў і іх законаў.