1 Рэальнае вучылішча, сярэдняя навучальная ўстанова ў дарэвалюцыннай Расеі, у якой даваўся значны аб'ём ведаў па прыродазнаўчых навуках (матэматыцы, фізіцы, біялогіі). 2 Рэгент, 1) Кіраўнік царкоўнага хору. 2) Асоба, якая ажыццяўляе ўладу ў дзяржаве ў выпадку вакантнасці прастола, малалецтва, хваробы манарха. 3 Рэнесанс (Адраджэнне), перыяд у культурным і ідэйным развіцці краін Заходняй і Цэнтральнай Эўропы 14-16 ст. 4 Рэфармацыя, шырокі грамадскі рух у Заходняй і Цэнтральнай Эўропе 16 ст., які меў антыфеадальны і антыкаталіцкі характар. 5 Рэферэндарый, саноўнік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 6 Рэфлексія, 1) Роздум, аналіз уласнага псіхічнага стану. 2) Форма тэарэтычнай дзейнасці чалавека, накіраваная на асэнсаванне ўласных дзеянняў і іх законаў.