Геолёгія, мінэралёгія, крышталёграфія (БНТ)

(734 артыкулаў)

Геолёгія, мінэралёгія, крышталёграфія (БНТ)

Створана на падставе:

Геолёгія, мінэралёгія, крышталёграфія. Менск: Інбелкульт, 1924.

Прадмова

Гэты выпуск «Беларускае навуковае тэрмінолёгіі» зьмяшчае ў сабе геолёгічныя, мінэралёгічныя і крышталёграфічныя тэрміны. З прычыны агульнасьці некаторых тэрмінаў, адсылаем у належачых выпадках да выпуска 3-га і 1-га навуковае тэрмінолёгіі. З палеонтолёгічных назваў вымершых жывёлаў і расьлін мы далі, як прыклад, толькі тыя, якія найчасьцей сустракаюцца, прычым некаторыя, найболей характэрныя, далі ў перакладзе на нашу мову (Жах-рыба і г. д.), большасьць-жа пакінулі ў міжнародным значэньні, толькі зь беларускай транскрыпцыяй.

Што датыча назваў мінэраляў і земных парод (іх болей як 6000), дык мы абралі толькі болей вядомыя; іншыя кожны, па патрэбе, сам лёгка перанясе ў беларускую транскрыпцыю. Апрацаваньне наступных тэрмінаў было даручана М. А. Грамыку.

М. Г.

Паведаміць пра недакладнасьць