-
1
Ад барады тры пядзі да вады. — Кажуць таму, хто без патрэбы зайшоў у чужую хату й кажа, што хацеў вады (яму напамінаюць пра ягоную натуральную ваду).
-
2
Ад піва сцаць крыва. — Патрэбна часта з хаты выбягаць.
-
3
А што? Пацалаваў сабаку ў сраку? — Кажуць таму, хто рабіў вялікія захады, каб зрабіць вялікія непрыемнасьці свайму ворагу, але ня змог.
-
4
Багатаму й чорт у кашу сера. — Калі багатаму шанцуе.
-
5
Бацька зваліўся з гары. - Чорт яго бяры: рукі ня ў срацы, было дзяржацца. — Калі дзеці зь непашанай ставяцца да бацькі.
-
6
Бацька ражном тварыць, ражном і мілуе. — Калі бацька ня рупіцца аб дзецях: не спраўляе дочкам убораў.
-
7
Будзе срака дразда пець. — Папераджаюць таго, каго будуць біць розгамі, бо, калі б'юць розгамі, дык чуецца гук: «джрр... джрр... джрр...».
-
8
Бурчыць, як кіла. — Калі нехта ад незадавальненьня бурчыць сабе пад нос.
-
9
Бывала і варона гаўно клявала, а цяпер ня хоча. — Кажуць хвальку, калі ён апавядае, што «бывала» яго ўсе любілі і шанавалі.
-
10
Воўна далежа гоўна. — Калі воўна доўга паляжыць няпрадзеная, дык яе моль зьесьць.
-
11
Галовачка, як макавачка, а розуму, як насрана. — Хоць харошая галава, але дурная.
-
12
Гэта толькі Богу ведаць ды карове. — Калі нехта мае бяду, цяжкія перажываньні, але пра іх сорам іншым пахваліцца. Паходзе ад казкі-выпадку: Дзяўчына зімою ішла з ігрышча. Яе праводзіў дзяцюк. Каб затуліцца ад мяцеліцы ды тое-сёе пагаварыць, яны зайшлі ў хлеў, дзе карова стаяла, ды там селі на саломе. Там зь ёй здарылася прыгода. Яна плача. А чаго? Гэта ведаць Богу ды карове.
-
13
Да нашага берагу нічога добрага не прыплыве: то трэска, то гаўно. — Калі далучыцца ў сям'ю ці ў суседзтва агідная асоба.
-
14
Датуль маці міла, пакуль сраку мыла. — Калі дзеці не шануюць мацеры.
-
15
Добра рабіў, але гаўном завяршыў. — Работа добра зробленая, але дрэнна закончаная.
-
16
Дрэнь пчолы, гаўно мёд. Гаўно дзядзька пчалавод. — Лаецца той, каго пакусалі дзядзькавы пчолы.
-
17
Езус Назаранскі, што гэта за народ паганскі: карчма гарыць - у вагонь лезуць, царква гарыць - сракі грэюць. — Пра п'яніц.
-
18
Ён на цябе й серучы ня гляне. — Упікаюць дзеўцы, што хваліцца, што пэўны дзяцюк яе любе.
-
19
Ён ужо пачынае табе на галаву сраць. — Калі нехта нахабна зьдзекуецца.
-
20
Ён цябе навуча, як сраць у ванучу. — Аб тым, хто навучае падлеткаў брыдотных словаў.
На запыт знайшлося 67 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць