1 Гібрыдная плазміда (хімерная, рэкамбінантная плазміда), якая ўтрымлівае фрагмент(ы) чужароднай ДНК. 2 Гібрыдомы, гібрыдныя лімфоідныя клеткі, атрыманыя шляхам зліцця пухліннай міэломнай клеткі з нармальнымі лімфоіднымі клеткамі імуннай жывёлы або чалавека. 3 Гібрыдызацыя малекулярная, утварэнне комплекса паміж ланцугамі нуклеінавых кіслот у выніку ўзаемадзеяння камплементарных нуклеатыдаў. 4 Гібрыдызацыя саматычных клетак, зліццё непалавых клетак у адзінае цэлае; так атрымліваюць саматычныя гібрыды раслін і гібрыдныя клетачныя лініі.