1 Гемаглютынін, глікапратэід, які ўваходзіць у склад віруснай абалонкі. 2 Ген, у класічнай генетыцы: непадзельная ў эксперыменце адзінка спадчыннасці; у малекулярнай генетыцы: участак малекулы ДНК, які кадуе структуру якога-небудзь… 3 Генатып, атрыманыя ў спадчыну ўласцівасці арганізма. Гл. таксама Фенатып 4 Генетычная карта, схема размяшчэння структурных генаў і рэгулятарных элементаў у храмасоме. 5 Генетычны код, адпаведнасць кадонаў ДНК або РНК амінакіслотам бялкоў; пераклад «мовы кадонаў» на «мову амінакіслот» адбываецца ў ходзе трансляцыі РНК у рыбасоме. 6 Геном, сукупнасць генаў або храмасомаў арганізма. Гл. таксама Вірусы, Зваротная транскрыптаза