-
1
бывач -а, м. Той, хто бывае дзе-н.; наведвальнік.
Ў кавярні водзіць рэй і лад, Бывач яе заўсёдны, шчыры, Сатыры піша там на ўсіх... (Я.Купала) -
2
быдлець -ею, -ееш, -ее, незак. Губляць чалавечую сутнасць, ператварацца ў жывёліну, быдла.
Ерась, вялікая маці ўсіх народаў вялікіх, Выратуй сына свайго, што не будзе быдлець спакваля... (У.Караткевіч) -
3
быдліна -ы, ж. Жывёліна.
Надышлі гады жыццёвага амбарасу і бясконца дурнога клопату - і знішчылі творчую радасць, растапталі дыямант у пабітым шкле, з паэта зрабілі быдліну. (М.Гарэцкі) -
4
быдлятка -а, н., ласк. Асобіна буйной рагатай жывёлы.
Забаранілі нам карміць жывёлу. Цэлы тыдзень чуваць было рыканне скаціны. Быдляткі шалелі ад голаду, грызлі яслі, церліся аб сцены і здыхалі. (ЛіМ. 26.08.1994) -
5
быдта, бытта злучн. Быццам.
Абудзіла яе, прашмыгнуўшы ў міг вока каля самага берага, сіння блішчастая пташка з кароткім, быдта выскубленым, хвастом. (В.Адамчык) Дзяцей бытта хто падмяніў. (А.Разанаў) -
6
быліца -ы, ж. Быль.
Успомніў быліцу ці выдумку майго сябра скульптара. (Я.Скрыган) -
7
былы -ая, -ое. Які быў, мінуў.
У даўно былыя даты - нават следу не пазнаць. (А.Разанаў) -
8
быццёвы -ая, -ае. Які мае адносіны да быцця.
Беларушчына стамілася існаваць адно ў слове. Стагоддзе толькі вербальнага статусу культуры, відаць, вычарпала нейкі быццёвы ліміт, скарыстала ўсе дадзеныя натуральныя правы на існаванне. (ЛіМ. 20.01.1995)
На запыт знайшлося 8 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць