На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    ярлык м. татар. грамата, ліст
  2. 2
    ярмарка ж. нямецк. торг; кірмаш
  3. 3
    ярус м. повысь, повышкі, цябло. Кулі зложаны ў тры повысі. Насадзіў асець у дзьве повысі, повышкі.
  4. 4
    яры палкі, сярдзіты, злы; у нашай мове слова ярасьць разпалася на дзьве формы: ярасьць і юрнасьць. Першае - ярасьць, утрымала паняцьце буйнасьці, палкасьці, жарчыстасьці, гарачнасьці, гранічачай з пахотлівасьцю; другое - юрнасьць, затрымала пры сабе выключна значэньне пахотлівасьці, «Хоць стары, але яры» аб чалавеку старым, але яшчэ сільным і палкім. Ярыцца, знача - жарыцца, гарэць, кіпець. Пераяраны, перагарэўшы, перапылаўшы, перакіпеўшы. Ярун, яруха, ярны, у тымжа значэньні што і яры, але з адценкам, намякаючым на пахотлівасьць. Юрны, знача пахотлівы. Юрыцца, дурэць, бушаваць: «Бычкі юраць», «Юр бабу бярэ», «На цябе юр напаў» (прыклады з Насовіча 725 стр.). Выходзячы з вышэйсказанага, нашае слова Ярасьць будзе азначаць тое-ж самае, што лац. «Pasia», ням. «Leidenschaftlichkeit», рас. «страсть», польск. «namiętność». Юрасьць жа тоя, што рас. «похотливость».

Паведаміць пра недакладнасьць