-
1
любавізна — сала з прораззю (бэкон), любовае мяса, проразь у сале.
Любавейшага сала адрэж, самай любавізны. Адна любавізна папалася. -
2
любосць — каханне, мілосць.
У іх любосць даўно, толькі тоюцца. -
3
людскае — пагляднае, гожае, добрае.
Каб што людскае калі далі, дык не - усё нялюдскае. Такі нялюдскі малец - паглядзець гідка. -
4
люшка — засланка ў дымаходзе.
Рана люшку заклалі, ад чаду ў хаці сіня.
(Магчыма, ад нямецкага Luft — паветра.)
На запыт знайшлося 4 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць