-
1
сценкі — абалонка ў клёцак «з душамі».
Клёцку адну разламіла, толькі сценку з'ела, а «душу» й клёцку ня ела. -
2
сцінацца — сціскацца, закрываць рот.
У яе рот век не сцінаецца. -
3
сціняцца — хадзіць сценем (ценем), як прывід, сноўдацца.
Сціняіцца па хаці з кута ў кут, занятку сабе не знойдзіць. Сціняіцца па двары, німа чым добрым заняцца. -
4
сціплы — маўклівы (маўчлівы).
Бацька быў гаваркі, а Васіль па маме, болі такі сціплы. -
5
сціпны — спрытны, зручны.
Сціпны малец любую ўгаворыць.
(Той жа корань, што й у слове дасціпны.) -
6
сцірка — анучка сціраць са стала.
У іх ні сціркі, ні заціркі. -
7
сціснуць — схапіцца марозам.
К вечару яшчэ мароз снег такі сцісніць. -
8
сціх — супакой, цішыня.
Гам замоўк, і сціх настаў. Крычала - сціху ей не было. -
9
сціха — памалу, паволі.
Сціха пачынай, каб скарэй скончыць. -
10
сцюцюрыцца, сцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сціснуцца, скружніцца, суцішыцца.
Як толькі вечар, яны каля бацькі сцюцюрацца. Малы з холаду сцяцюрыўся, аж будзіць балюча. Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх. -
11
сцяг, сцяга — шмат, цуг, юрма.
На хаўтурах народу сцяг. Пуцукі сцягой з пякарні на млын ішлі.
(І сцяг (штандар), магчыма, ад сцягваць, зводзіць разам, гуртаваць.) -
12
сцянецціка — высахлы чалавек, ад якога хіба што сцень (прывід) застаўся.
Адно сцянецціка ад яго й засталося, дзе той здаравяка-красняк?
На запыт знайшлося 12 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць