-
1
хабёл — хам, нахаба, неабчасаны.
Хабёл прыдзіць і любую кампанію сапсуець. -
2
хаданіна, хадня — хадзьба.
Тут болі хаданіны, чым той еданіны будзіць. Ад дурной хадні ногі прысталі. -
3
хадзімец — хадок, прыбыш.
Заходзь у хату, хадзіміц, цябе чакаіць гасцініц. -
4
хадэра — хто дужа ходзіць, паўсюль дападае.
Уседу хадэры німа, ходзіць, нікаіць. -
5
халадзёнка — халодная вада, якой абдаюцца ў лазні.
Ліні яшчэ кварту халадзёнкі на камяні, пары нешта малавата. Не халадзёнку ліюць на гарачую жонку. -
6
халадзіна, халадэча — халоднае надвор'е.
Такая халадзіна - з хаты выйсці страшна. -
7
халадзюткі — дужа халодны.
Вада ў ручаі халадзюткая, аж рукі заходзяцца. -
8
халмак — кузлак.
Даў каню халмак сена, каб не глядзеў у пустыя яслі. Мох звісаіць халмакамі са сцен. -
9
халодны — няродны.
Няма ў яго родных - толькі халодны бацька ды халодная матка (вотчым, мачыха).
Кажуць і на другую жонку - халодная жонка. -
10
халтама, халтамешка — няскладная, раскідзістая, несабраная.
Паглядзі, халмата, якая сама. У халтамешкі вецір у галаве, туман у вачох. -
11
халяраваць — хвалявацца, нервавацца, капрызіцца.
Як захаляруіць, дык мейсца ў хаці нікому німа. Не халяруй, супакойся, усё тваё табе будзіць. -
12
халярун — халерык.
Халярун у гарачай вадзе купаны. -
13
ханабрыстая — ганарыстая, задавалістая.
Дужа ханабрыстая, абы-хто не падойдзіць. -
14
хапіць — стане, будзе, хопіць.
Шчасце як каму, а гора на ўсіх хапіць. -
15
хаплівы — увішны, быстры.
Паспеіць зробіць, ён на работу хаплівы. -
16
хартаваты — галодны.
Малец хартаваты - цэлы дзень на пасці. -
17
харчаваць — карміць, утрымліваць.
І адзяваюць, і харчуюць іх там. -
18
харчавіты — ешчы.
Парсючок такі харчавіты - усё есь. -
19
харчоўка — харчы.
Харчоўку сваю бяры, не забудзься. -
20
харчыцца — харчавацца.
Ці хрэн, ці гарчыца, абы нечым харчыцца.
На запыт знайшоўся 21 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць