На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    шлепаніна — мокрая, гразная дарога.
    Па такой шлепаніні йсці не давядзі бог.
  2. 2
    шлым-шлым — цяжка йсці, цягнуць ногі (гукаперайманне).
    Ідзець Апёнчыха старая, ногі шлым-шлым, а за ей Ключончыха.
  3. 3
    шлындаць — хадзіць, ступаць.
    Старая яшчэ на нагах, троху шлындаіць.
  4. 4
    шлында, шляйка — хто шляецца без справы.
    Шлында-блында, а ўсюдых паспяваіць. Шляецца шляйка, як свіння незапёртая.
  5. 5
    шляк — паласа на тканіне.
    А хустка на ей уся ў пулятых шляках і спадніца шлякатая.
  6. 6
    шляны — валацужны, беспрытульны.
    Забралі б такога шлянага ў міліцыю.
  7. 7
    шляпота — слата, дождж са снегам.
    І дождж ідзець, і снег мяцець - шляпота. // Нашым дзявулькам жаніціся ахвота.
  8. 8
    шляхтаваць — выціраць боты; яшчэ — адбрываць языком, сарамаціць, лаяць.
    Я свае ногі шляхтавала-шляхтавала, знала, што тут памыта. Так ужо шляхтаваў, а яму ўсё як аб сценку гарох.
  9. 9
    шляхтун — шляхетны, абыходлівы.
    Шляхтун умеіць лёстачкі падпусціць.

Паведаміць пра недакладнасьць