-
1
вельмаваць — прывячаць, частаваць.
Ой, дзед, ты мой дзед, // А я твая бабка. // Шануй мяне, вяльмуй мяне, // Каб я была гладка. -
2
верасянка — гліна, змешаная з верасам.
Гліну з дробна пасечаным верасам месяць і з гэтага робяць сцены абораў, хлявоў.
(На Ушаччыне бачыў у Двары Пліна.) -
3
вернікі — верныя ў каханні, у дружбе.
Наша дваіх зэкаў на самалёт правяла, такія яны вернікі - да першай падушкі. -
4
верхам — мець уладу над некім.
Зямля па ім верхам была. Жонка па ім верх паняла. Па ім верхам едуць, як на пастуху. -
5
верхнік — верхні камень у жорнах.
Ніяк не маглі верхнік узвалачы. -
6
ветрагон, ветрадуй — ветраны, не гаспадар свайго слова, лёгкі на абяцанкі, пустадомак.
Ветрагону веры німа, толькі абяцанкі-цацанкі. Разумны ня чуіць, што ветрадуй ветрадуіць. Такі ветрадуй, што божа ратуй! -
7
веяць — гнаць, каціць.
Кляновая лісціначка, // Куды цябе вецер веіць: // Ці ў бор, ці ў даліну, // Ці ў шчырую баравіну?
На запыт знайшлося 7 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць