-
41
гаўкала — брахлівы сабака.
Ён жа такі гаўкала, ляпа не сцішаіцца. -
42
гаціць — працаваць.
Ён гаціць на іх увесь век. -
43
гбанікі — палазы ў санках, якія гнуць у адрозненне ад капанікаў.
Трэба ўмець выбраць лясіну на гбанікі, каб не сукаватая была. -
44
гбацца — гнуцца.
Нага ня гбаецца, неяк хадзіць. -
45
гваздкі — гваздзікі.
Ужо й гваздкі прабіліся, неўзабаве загарацца. -
46
геройка — смелая.
Ты такой геройкай ня будзь. -
47
гешэфт — справа, інтарэс.
Усё гешэфты нейкія водзіць з ім.
(Ад ідыш - здзелка.) -
48
гібель — шмат, процьма.
Сёлета ягад гібель. -
49
гілець, загілець — гарэць; яшчэ — дужа захацець.
Загілеў малец жаніцца, і слухаць нікога ня хочаць.
(Адсюль, відаць, і гіль, і карова чырвонае масці - Гілёня.) -
50
гладка — зусім, ушчэнт.
Гладка забылася, чаго прышла сюды. Гладка збяднеў. -
51
гладкі — укормлены, дагледжаны, спраўны.
Ад таго казак і гладак, што пад'еў і набак. Яна баба гладкая, спраўная. -
52
гламызда — нязграбны, неахайны.
Такая ўжо гламызда, аж глядзець страшна. -
53
глінабітка — хаціна з жэрдзя й гліны.
У глінабітцы зіму перажылі. -
54
глінянік — гліняны гаршчок.
У гліняніку крупы лепі ўпрэюць. -
55
глотнічаць — гарланіць, ірваць глотку.
Нячым глотнічаць, лепш справай займіся. -
56
глушні — вушы (грэбліва).
Што табе - глушні пазаклала, што ня чуіш? -
57
глыжы, глыжэўе, груд — засохлыя, зацвярдзелыя камякі зямлі.
Дождж як пашоў, глыжы пабіў, бульба ўзялася, пашла ў рост. Хто палку возьміць, а гэтыя дык грудам. -
58
глык — глыток.
Піцця таго ўсяго на два глыкі. -
59
глюганосы — глюгаты.
І прыляцеў глюганосы крук. -
60
глюма — глюкаты; яшчэ — няветлы.
Глюма такая страшная сядзіць, слова ня скажа.
На запыт знайшлося 96 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць