На запыт знайшлося 26 артыкулаў

  1. 21
    жыгалка — быстрая, порсткая; яшчэ — жарсная.
    Малая такая жыгалка, як маланка. Так і жыгаіць жыгалка, каб за якога мальца зачапіцца.
  2. 22
    жыгун — спрытны ў заляцаннях, юрлівы.
    Такі жыгун у смаляной кабылкі выпрасіць і мёрзлай сучцы ўцісніць.
  3. 23
    жыдавешачка — яўрэечка.
    Такая ж ладная жыдавешачка - дачушка ў Сімкіна! (Колькі цеплыні!)
  4. 24
    жыдзель, жыдзеллё — рэдкая страва.
    Зварыць жыдзель такі, хоць сёрбай, хоць пі, хоць галаву мый.
  5. 25
    жыллё — жылы.
    Ей атняло ногі й жыллё падцягнула.
  6. 26
    жымаласны — падцягнуты, зграбны, паджары.
    А нашто лішняе мяса, мужыкі такія жымаласныя, крэпкія.
12

Паведаміць пра недакладнасьць