Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Баланчын Джордж (1904-1983; сапр. Георгій Мелітонавіч Баланчывадзе), амерыканскі балетмайстар, харэограф; стваральнік новага кірунку ў класічным балеце. Вучыўся ў Петраградскай тэатральнай навучальні і ў кансерваторыі. У 1921-1924 у Акадэмічным тэатры оперы і балета ў Петраградзе. У пачатку 1920-х г. ставіў танцы для артыстаў, што аб'ядноўваліся ў эксперыментальны калектыў «Малады балет». У другой палове 1920-х г. стварыў мноства балетаў і танцаў ў оперных пастаноўках тэатра Монтэ-Карла. Працаваў у Дацкім каралеўскім балеце, у трупе «Расейскага балета Монтэ-Карла». У 1934 пераехаў у Амерыку, дзе арганізаваў «Школу амерыканскага балета» і на яе аснове трупу «Амерыканскі балет». Тут Б. здзейсніў свае шырокавядомыя балетныя пастаноўкі - «Пацалунак феі» і «Гульня ў карты» І.Стравінскага (абедзве 1937), «Серэнада» на музыку П.Чайкоўскага (1940), «Канчэрта барока» на музыку І.С.Баха (1940) і «Бале Эмперыяль» на музыку П.Чайкоўскага (1941). Рэпертуар Б.-харэографа ўключае пастаноўкі розных жанраў. Наватарства Б. праявілася ў пастаноўцы т.зв. «бессюжэтных балетаў», дзе выкарыстоўвалася музыка, не прызначаная для танцаў (сюіты, канцэрты, інструментальныя ансамблі, сімфоніі). Абапіраўся на класічную балетную школу, але змог развіць і ўзбагаціць яе новымі магчымасцямі (бытавой, джазавай, спартовай лексікай, нечаканым рытмічным малюнкам). Ставіў таксама шмат танцаў ў мюзіклах, операх, фільмах (мюзікл «На пуантах», 1936; оперныя спектаклі «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, 1962; «Руслан і Людміла» М.Глінкі, 1969, і інш.). Аўтар кнігі «Сто расказаў пра вялікі балет» (1954; другое выд. 1968; у сааўтарстве).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019