Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Зімель Георг (1858-1918), нямецкі філосаф, сацыёлаг; прадстаўнік філасофіі жыцця. Разглядаў «жыццё» як працэс творчага станаўлення, што спасцігаецца толькі інтуітыўна, унутранымі перажываннямі. Трагедыю чалавечай творчасці З. бачыў у супрацьлегласці паміж творчай пульсацыяй «жыцця» і яго аб'ектывацыяй у застылых формах культуры. Культуру З. успрымаў як вытанчаную, напоўненую розумам форму жыцця, вынік духоўнай і практычнай дзейнасці людзей. Да сферы культуры адносіў найперш рэлігію, мастацтва, філасофскія навукі. Аўтар прац пра творчасць І.Гётэ, І.Канта, А.Шапенгаўэра, Ф.Ніцшэ і інш.., шматлікіх эсэ па філасофіі і гісторыі культуры. Асноўныя культуралагічныя ідэі З. выкладзены ў кнігах «Паняцце і трагедыя культуры» (1911-1912), «Канфлікт сучаснай культуры» (1918), «Гётэ» (1913) і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008