Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Універсаліі культурныя, разнастайныя нормы, правілы, каштоўнасці, традыцыі, якія ўласцівы ўсім культурам незалежна ад геаграфічнага месца, гістарычнага перыяду і сацыяльнай будовы грамадства. Спецыфіка Ў.к. абумоўлена прыроднымі фактарамі, гістарычнымі асаблівасцямі развіцця этнасаў. Іх прызначэнне заключаецца ў задавальненнні базісных (фізіялагічных, псіхалагічных і сацыяльных) патрэбнасцей людзей. Амерыканскія даследчыкі выдзяляюць больш за 70 такіх універсалій, сярод якіх выраб прыладаў працы, каляндар, мова, кааперацыя працы, дэкаратыўнае мастацтва, адукацыя, сям'я, святы, медыцына, музыка, міфалогія, рэлігійныя рытуалы, жыллё, прыгатаванне ежы, лічба, асабовае імя, забарона кровазмяшэння, сексуальныя абмежаванні, этыка, этыкет, законы, гульні, танцы, захоўванне чысціні, узроставая градацыя і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008