Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі (908 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  я  
а  е  л  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 22 артыкулы

  1. мажджыр (мажджэр)
    мажджыр (мажджэр), -а, м., разм. Металлическая ступка для измельчения твёрдых веществ. ...Юзік, не маючы сапраўднага бубна, ішоў паперадзе ды бубніў
  2. май
    май, маю, м., абл. Молодая зелень деревьев, используемая для украшения. Пракоп раздзеўся. Яму далі венік, пахучы, як май. Колас. Кузаў машыны паабтыканы
  3. макулінка
    макулінка*, -і, ж., разм. Маковое зёрнышко. Думаеце, лёгка было аўтару хоць дзе-нідзе на малую макулінку свойскага, хатняга, чалавечага ў іх [людзях]
  4. маладзік
    маладзік, -а, м. Молодой месяц. ...Сумна плыве маладзік бледна-сіні ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд... Багдановіч. Над ціхай стомленай вёскай - шчодра
  5. мапа
    мапа, -ы, ж. Географическая карта. Пан Студніцкі кроіць мапу, крэмзае задачы... Колас. Акрэслены чырвоным алоўкам, шырэйшы зверху і вузейшы знізу, ляжаў
  6. маркоўнік
    маркоўнік*, -у, м. Морковная ботва. Ён [Цярэшка] цягнуў на плячы некалькі тоўстых каліў маркоўніку. Лужанін.
  7. маршалак
    маршалак, -лка, м. Предводитель дворянства. Перад спраўднікам ён [Цімох] быў у протаіерэя, гарадскога галавы, маршалка і манастырскага настаяцеля. Мурашка.
  8. местачковец
    местачковец, -оўца, м., разм. Житель местечка. Местачкоўцы памагалі пагарэльцам будавацца, стаць на ногі, давалі прытулак, хлеб і да хлеба, увесну пазычалі
  9. млён
    млён, -а, м. Рукоятка для приведения в движение ручного жёрнова или соломорезки. Сымон трымаў у руках млён, а Мікола - грамнічную свечку. Свечка была
  10. млынарышча
    млынарышча, -а, н. Место, на котором стояла мельница. Жыве Мітрафан адразу за мастом, на старым млынарышчы. Ракітны.
  11. мультан
    мультан, -у, м. Турецкий табак. А я засею мультану - даўно ўжо мару я пра гэта. Колас. Мы толькі курым - часцей ды часцей - духмяны, накрышаны дзедам
  12. мулярства
    мулярства, -а, н. Ремесло, занятие каменщика. З зялёных сваіх год Максім налажыўся да сталяркі і мулярства. Чорны. Ён [Карл] падахвоціўся да мулярства,
  13. мур
    мур, -а і -у, м. 1. Каменная или кирпичная стена. З правага боку яна [крата] ледзьве ўпіралася ў мур, два гвазды былі выцягнуты. Чорны. Ізноў я тут,
  14. мураванка
    мураванка, -і, ж., разм. Постройка из камня или кирпича. Ад акадэміі запомніўся шырокі двор з двухпавярховымі мураванкамі шэрага казённага тыпу... Скрыган.
  15. мурзацца
    мурзацца*, незак., безас. Затягиваться дымкой. На небе пачало мурзацца. Ці не дождж збіраецца? Янкоўскі.
  16. мурог
    мурог, мурагу, м. 1. Суходольное сенокосное угодье. За шэрым схіленым парканам скрыпіць пясок сырых дарог, спадае медны ліст каштанаў на жоўты стоптаны
  17. мусіць
    мусіць, незак. Быть должным что-либо сделать. Пад пагрозай арышту, нават расстрэлу кожны мусіў працаваць на ранейшым месцы. Навуменка. Зноў і зноў думаю
  18. мучанічнік
    мучанічнік, -у, м. Заросли толокнянки. Ён [Вяль] на ўзгорак узабраўся над крыніцай і залёг у мучанічніку ў бары... Танк.
  19. мышак
    мышак, -а, м., разм. Конь серой (мышастой) масти. У вазок быў запрэжаны бальнічны мышак, у перадку сядзеў Мікіта - конюх. Пташнікаў.
  20. мядзведзяваты
    мядзведзяваты, -ая, -ае; разм. Похожий на медведя, напоминающий медведя. - Не мог знайсці якога праходу, торба, - вылаяўся ў думках сержант, убачыўшы,

Старонкі: 1  2  
 
Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі   Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017