Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Навіны
 
22 студзеня 2010

Дададзены тэматычны слоўнік Чалавек.

Слоўнік уключае выбраныя з розных крыніц рэгіянальныя беларускія народныя назвы, якія характарызуюць чалавека як грамадскага дзеяча, вызначаюць яго адносіны да працы, да людзей, падкрэсліваюць яго фізічныя і псіхічныя якасці і г.д.


2 сьнежня 2009

Выйшаў з друку Англа-беларускі парэміялагічны слоўнік.

Англа-беларускі парэміялагічны слоўнік. English-Belarusian Paremiological Dictionary.
Магілеў: УА «МДУ імя А.Куляшова», 2009. - 240 с.
ISBN 978-985-480-522-1
Наклад: 120 асобнікаў.

У слоўніку апісваюцца каля 300 англійскіх прыказак, якія ўжываюцца ў сучаснай англійскай мове, і больш за 1300 эквівалентных ім беларускіх парэмій. Беларускія прыказкі падаюцца паводле павелічэння іх семантычных і лексічна-граматычных адрозненняў ад англійскіх парэмій. У канцы слоўніка змешчаны спіс англійскіх прыказак, іх лексічны паказальнік, алфавітны спіс беларускіх адпаведнікаў, які дазваляе карыстацца слоўнікам у адваротным парадку. Для беларускамоўных студэнтаў універсітэтаў, што вывучаюць англійскую як замежную, а таксама ўсіх, хто цікавіцца англійскай і беларускай мовай і культурай.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


15 кастрычніка 2009

Выйшаў з друку Слоўнік беларускіх імёнаў.

Слоўнік беларускіх імёнаў.
І.Яшкін
Менск: Адукацыя і выхаванне, 2009. - 136 с.
ISBN 978-985-471-286-4
Наклад: 1000 асобнікаў.

У кнізе падаюцца мясцовыя беларускія ўласныя імёны XVI-XX стст. праваслаўнай і каталіцкай канфесіяў, іх паходжанне, народныя і запазычаныя формы. У наяўнасці 160 мужчынскіх і больш за 70 афіцыйных жаночых імёнаў (паводле слоўніка М.Судніка). Прызначана для ЗАГСаў, музеяў, мовазнаўцаў, гісторыкаў, географаў, дзяржаўных устаноў, пісьменнікаў, этнографаў.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


13 кастрычніка 2009

Выйшаў з друку Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы.

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы.
М.Савіцкі
Менск: Энцыклапедыкс, 2009. - 300 с.
ISBN 978-985-6742-83-8
Наклад: 100 асобнікаў.

Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка - спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.


9 красавіка 2009

Пачалася праца над Этымалагічным слоўнікам фразеалагізмаў

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў у часе і прасторы.


3 красавіка 2009

Выйшаў з друку даведнік Турысцкія рэгіёны Беларусі.

Туристские регионы Беларуси.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 608 с.: іл.
ISBN 978-985-11-0384-9
Наклад: 3000 асобнікаў.

Кніга складаецца з 9 альфабэтных разьдзелаў, у якіх падаецца інфармацыя пра гісторыка-культурныя аб'екты і цэнтры турызму, гарады, гарадзкія пасёлкі, раёны, вобласьці, курорты і зоны адпачынку, асноўныя турысцкія прадпрыемствы, турысцкія маршруты, розныя віды турызму, прыродныя аб'екты, папулярныя сярод турыстаў, нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказьнікі і да т.п. Кніга утрымлівае каля 1200 ілюстрацыяў, у тым ліку 125 мапаў. Выданьне разьлічана на турыстаў, работнікаў сфэры турызму, краязнаўцаў і аматараў актыўнага адпачынку. На расейскай мове.

Гэты даведнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


1 красавіка 2009

Выйшаў з друку даведнік Каталіцкія храмы Беларусі.

Каталіцкія храмы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік.
А.Кулагін
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 488 с.: іл.
ISBN 978-985-11-0395-5
Наклад: 3000 асобнікаў.

Выданне прысвечана касцельнаму дойлідству з часоў старажытнасці да нашых дзён. У ім змешчана інфармацыя пра вядомыя касцёлы, кляштары, капліцы, якія ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай архітэктуры, а таксама малавядомыя помнікі і тыя, што не дайшлі да нас па розных прычынах.

Гэты даведнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


26 сакавіка 2009

Выйшаў з друку Комплексны лексічны слоўнік беларускай мовы.

Комплексны лексічны слоўнік беларускай мовы (сінонімы, антонімы, амонімы, паронімы).
Л.Гамеза
Менск: ТетраСистемс, 2008. - 304 с.
ISBN 978-985-470-794-5
Наклад: 2000 асобнікаў.

Комплексны слоўнік падрыхтаваны ўпершыню з мэтай даць карыстальнікам зручны лексічны даведнік. У слоўніку пададзена каля 900 галоўных слоў, да іх - звыш 2900 сінонімаў, 700 антонімаў, 110 амонімоў і 70 паронімаў. Дадзены слоўнік служыць вучэбным мэтам. Разлічаны на школьную аўдыторыю. Можа зацікавіць шырокае кола карыстальнікаў, асабліва калі ўзнікаюць цяжкасці пад час працы над беларускім словам.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


24 сакавіка 2009

Выйшаў з друку даведнік Музеі Беларусі.

Музеі Беларусі. Музеи Беларуси. Энцыклапедычны даведнік.
Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 560 с.: іл.
ISBN 978-985-11-0415-0
Наклад: 2100 асобнікаў.

У энцыклапедычным даведніку адлюстравана гісторыя развіцця і сучасны стан музейнай справы і музеязнаўства ў Беларусі, утрымліваецца інфармацыя пра гістарычныя, краязнаўчыя, мастацкія, літаратурныя, архітэктурныя, ваенныя, агульнанацыянальныя і ведамасныя музеі Беларусі. Кніга багата ілюстравана, выдадзена на дзвюх мовах: беларускай і расейскай.

Гэты даведнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


18 сакавіка 2009

Выйшаў з друку Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.

Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.
І.Кандраценя, Л.Кунцэвіч
Менск: ТетраСистемс, 2009. - 704 с.
ISBN 978-985-470-861-4
Наклад: 3100 асобнікаў.

Арфаграфічны слоўнік з'яўляецца даведнікам па правільнай і аднастайнай перадачы пісьмовай мовы. Яго аснову складае найбольш пашыраная агульнаўжывальная лексіка, якая можа выклікаць цяжкасці пры напісанні. У слоўнік уключаны новыя словы, якія яшчэ не зафіксаваны лексікаграфічнымі даведнікамі беларускай мовы. Лексічныя адзінкі падаюцца ў іх нарматыўным напісанні, з націскамі і граматычнай інфармацыяй. Слоўнік мае нарматыўны характар і разлічаны на вучняў сярэдніх школ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў, настаўнікаў беларускай мовы, абітурыентаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай мовай і імкнецца правільна, без памылак пісаць па-беларуску.

Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя!


Старонкі:   1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  
 
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019