На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    Юда
    адвярнуцца як Юда ад святой вячэры. Маладз. Няўхв. Пра чалавека, які ад нечага адмовіўся ці нечаму здрадзіў. ФА.
    прадажны як Юда. Асудж. Пра прадажнага, нявернага чалавека. Янк., Пар., 129.
  2. 2
    Юр'я
    набожны як святога Юр'я конь. Слуцк. п. Іран. Жарт. Пра чалавека, які далёкі ад набожнасці. Шейн, 478; Аксамітаў, 196.
    набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Іран. Жарт. Federowski, 131. Тое ж.
  3. 3
    юхта
    мокры як юхта. Кобр. Пра некага моцна мокрага. ЖНС, 126.
  4. 4
    юхціна
    мокры як юхціна. Пол. Пра чалавека, які вымак да ніткі. Нар. лекс., 15. ≺ Юхціна - скура ў час вырабу.
  5. 5
    юшка
    чырвона як юшка. Навагр. Пра нешта вельмі чырвонае (зара, матэрыял і інш.). СПЗБ 5, 543. ≺ Юшка - кроў.

Паведаміць пра недакладнасьць