На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 1
    кабан
    гладкі як кабан. Няўхв. Пра раскормленага чалавека, якому добра паводзіцца. Янк., Пар., 40.
    памагчы каму як кабан на вяселлі. Мсцісл. Іран. Пра адсутнасць альбо шкоднасць чыёй-н. дапамогі. Юрчанка, 174.
    праціўны як кабан абпалены. Бран. Няўхв. Пра кагосьці агіднага, знешне непрыемнага. Расторгуев, 29.
    тлусты як кабан. Сміл. Няўхв. Пра тоўстага, масіўнага чалавека. Шатэрнік, 277; Янк., 432.
    як кабан кормны ўсё роўна. Краснап. Няўхв. Бялькевіч, 253. Тое, што тлусты як кабан.
    акарак як у кабана. Бял., Кругл., Краснап., Сен. Няўхв. Пра тоўстую спіну, шыю. Бялькевіч, 400; Каспяровіч, 154; Нар. слов., 84; Матэрыялы 1981, 10.
    падбародуш як у кабана. Краснап. Няўхв. Пра масіўны, тлусты падбародак у каго-н. Бялькевіч, 358.
  2. 2
    кабыла
    Басня (байка) без канца як кабыла без хваста. Бар. Прык. Жарт. Груб. Пра неабходнасць лагічнай завершанасці нейкага аповеду. Federowski, 23; Янкоўскі, 101; ФА.
    вываліць зубы як кабыла да жарабца [смяецца-цешыцца]. Асудж. Груб. Пра жанчыну, якая вельмі прыхільна камусьці ўсміхаецца. «Ніва», 1978, № 45.
    вышчарацца як кабыла на пасеі. Лаг. Няўхв. Пра кабету, якая непрыемна ўсміхаецца. Varłyha, 91. ≺ Пасеі - неразмолатыя часткі зярнят і шалупіны.
    губы развесіць як старая кабыла. Слуцк. Пагардл. Пра непрыемны выраз твару каго-н. Сержпутоўскі 1999, 59.
    зацяцца як наравістая кабыла. Слуцк. Няўхв. Пра вельмі ўпартага, наравістага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 122.
    здарова як кабыла. Нараўл. Няўхв. і ўхв. Пра моцную, вынослівую жанчыну. Мат. Гом., IV, 170.
    лятаць як кабыла. Шчуч. Няўхв. і ўхв. Пра энергічную, моцную, вынослівую жанчыну. СПЗБ 2, 645.
    напінацца як кабыла перад пропасцю. Насмешл. Пра чалавека, які прыкладвае ўсе намаганні, каб выйсці з цяжкага становішча. Нос., 133.
    наравісты як кабыла. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі ўпартага, наравістага чалавека. Federowski, 198.
    паны бы наравістая кабыла. Слуцк. Няўхв. Пра ўпартых, грозных, наравістых паноў. Сержпутоўскі 2000, 163.
    рагатаць як кабыла на высеўкі. Іўеў. Абразл. Пра моцны, голасны рогат каго-н. Сцяшковіч, 615; Даніловіч, 228.
    уперціся як кабыла ў дышла. Капыл. Ухв. Пра энергічнае, настойлівае, рашучае ўключэнне ў якую-н. цяжкую работу. Высл., 406.
    уцякаць адкуль што кабыла ад аўса. Іран. Пра ніякія не ўцёкі, а актыўнае імкненне да чаго-н. Янк., 387.
    цягацца як кабыла Лейзарава. Зэльв., Маст. Няўхв. Пра хаджэнне, цяганне, бадзянне без справы, без сур'ёзнага занятку. Даніловіч, 229.
    як кабыла бальшая. Сен. Груб. Пра рослую дзяўчыну. МК, 254.
    хваліцца як цыган карослівай кабылай. Гл. цыган.
    бегчы як жарабя за кабылаю. Гл. жарабя.
    як з кабылаю пацеры мовіць. Насмешл. Пра размову з няздольным да разумення субяседнікам. Санько, 70.
    дагадзіць як заяц кабыле. Гл. заяц.
    даць як заяц кабыле. Гл. заяц.
    ек кобылі покачацца. Стол. Насмешл. Пра малы лапік зямлі. ТС 5, 83.
    задаць пылі як заяц кабыле. Гл. заяц.
    зажадацца (захацецца) як кабыле воцату. Слон. Насмешл. Пра чалавека, якога турбуюць нейкія несур'ёзныя пажаданні. Шпилевский, 180; Нос., 45; Высл., 323.
    захацецца/хацець як кабыле аўсу. Воран. Насмешл. Пра моцнае, прагнае жаданне чаго-н. Даніловіч, 228.
    не падступіцца к каму бы к наравістай кабыле. Слуцк. Няўхв. Пра складанасці дачыненняў з кімсьці ўпартым, наравістым, незгаворлівым. Сержпутоўскі 2000, 253.
    Па забыле б'юць як па кабыле. Капыл., Чэрык. Прык. Пра значныя пакаранні чалавеку, які часта забываецца. Рабкевіч, 156; ФА.
    памагчы як заяц кабыле. Гл. заяц.
    патрэбен як кабыле воўчы хвост. Слон. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ФА.
    даць пылі (духу) як верабей кабылі. Гл. верабей.
    ведаць каго як аблупленую кабылу. Здзекл. Пра дасканалыя веды пра каго-н. Нос., 50.
    шанасьць такая як воўк кабылу шанаваў. Гл. воўк.
    дзерці як воўк кабылу. Гл. воўк.
    галасок як у таго салаўя, што за гарою кабылу душыць. Гл. салавей.
    любіць як цыган сляпую кабылу. Гл. цыган.
    набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Гл. Юр'е.
  3. 3
    кабыліца
    зарзаць як кабылица. Смал. Асудж. Пра нейчы моцны, нястрыманы, непрыемны смех, рогат. Добр., Смол., 674.
  4. 4
    кабылячы
    каса даўгая (густая) як кабылячы хвост. Гл. хвост.
  5. 5
    кава
    патрэбен як перац у каве. Гл. перац.
    цікавы як індык да кавы. Гл. індык.
    цікавы як Марцін да кавы. Гл. Марцін.
  6. 6
    кавадла
    плаваць як кавадла. Светл., Слон. Іран. Няўхв. Пра няўменне плаваць наогул. Высл., 366.
  7. 7
    каваль
    узяць як каваль абцэнгамі жалеза. Лід. 1. Пра надзейнае, моцнае трыманне чаго-н. у руках. 2. Пра чалавека, які можа наладзіць дысцыпліну. МК, 164.
  8. 8
    кавальскі
    дзьмуць як кавальскі мех. Гл. мех.
    надуцца як кавальскі мех. Гл. мех.
    сапсці як кавальскі мех. Гл. мех.
    дурны як кавальскія гарны. Гл. горн.
  9. 9
    кадаўб
    таўсты як кадаўб. Ваўк. п., Пух. Насмешл. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека. Federowski, 312; СЦБ, 175. ≺ Кадоўб - вялікая бочка, выдзеўбаная з калоды.
  10. 10
    кадзіла
    паможа як мёртваму кадзіла. Гл. мёртвы.
    як ворану мыла, так умертаму паможа кадзіла. Гл. воран.
    носытыся як поп з кадылом. Гл. поп.
  11. 11
    кадка
    гладка як кадка. Ваўк. п. Ухв. Пра поўную дагледжаную жанчыну. Federowski, 110; Матэрыялы 1981, 116.
  12. 12
    кадук
    сказаў як кадук у лужу плюнуў. Круп. Асудж. Пра чалавека, які нешта злосна і вычварна сказаў. КВДУ.
  13. 13
    кадушка
    баба як кадушка. Смал. Няўхв. Пра залішне распаўнелую жанчыну. Добр., Смол., 304.
    таўсты як кадушка. Ваўк. п. Няўхв. Пра моцна тоўстага чалавека. Federowski, 312.
    як кадушка стаць. Клім. Няўхв. Пра залішне распаўнелага чалавека. Матэрыялы 1981, 40.
    есці як у бяздэнную кадушку. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які празмерна есць. Federowski, 130.
    ліць як у кадушку. Ваўк. п. Асудж. Пра моцна пітушчага чалавека. Federowski, 166.
    храпсці як кандзер у кадушку. Гл. кандзер.
  14. 14
    кажан
    гідкі (праціўны) як кажан. Пагардл. Пра непрыемнага, агіднага чалавека. Янк., 402, 422. ≺ Кажан як хтанічная начная жывёліна выклікала страх і агіду.
    ні расцець парасёнак як кажан. В.Дзв. Пра слабы рост парасяці. СПЗБ 3, 285. ≺ Па павер'ях, рост жывой істоты перапыняецца пасля таго, як на яе сядзе кажан.
  15. 15
    кажух
    дакучаць як вош у кажусе. Гл. вош.
    надуцца як вош на кажусе. Гл. вош.
    цяпло як у кажусе. Краснап. Ухв. Пра вельмі прыемнае, надзейнае цяпло. Бялькевіч, 144.
    абрыднуць як вашывы кажух. Гродз. Пагардл. Пра нешта, што вельмі моцна надакучыла, абрыдзела. Даніловіч, 215.
    дзяржацца як вош за кажух. Гл. вош.
    Душа чалавека не кажух: не вывернеш. Глуск. Прык. Пра неспасціжнасць чалавечай душы. АВНЛ.
    Садок летам што кажух зімою. Прык. Захапл. Пра прыемны халадок у садзе ўлетку. Рапановіч, 228.
    Старая дзеўка як дзіравы кажух - адзін дух. Слуцк. Прык. Здзекл. Пра марнасць спадзяванняў дачакацца ад састарэлай незамужняй дзеўкі цеплаты, ласкі. Сержпутоўскі 1999, 63; БВ, 107.
    прыстаць як дзядоўнік да кажуха. Гл. дзядоўнік.
    як (што) кажухом па печы. Глуск., Клецк. Няўхв. Пра немілагучнае, няскладнае спяванне, гаворку. Янк., 1968, 436 ≺ Паходзіць з непрыемнага дысанансавага ўражання: шум скарэлага кажуха, калі яго сцягваюць з печы.
  16. 16
    каза
    баяцца як каза капусты. Нясв. Іран. Пра адсутнасць страху перад чым-н. ФА.
    бляяць як каза нядоеная. Докш. Насмешл. Пра чалавека, які непрыемна спявае, дакучае. ФА.
    брыкаць як каза. Ваўк. п. Ухв. Пра нейчую лёгкую хаду з падскокамі. Federowski, 43.
    зблудзіўся розум як каза ў лесе. Маст. Пра немагчымасць самастойна знайсці слушнай высновы, рашэння. Сцяшковіч, 637.
    кароўка як каза. Няўхв. Пра маленькую худую кароўку. Янк., Пар., 84.
    нагуляцца як каза на вяроўцы. Астр. Іран. Пра немагчымасць добра пагуляць, вырвацца на волю. ФА.
    скакаць як каза. Віц. Кплів. Пра дарослую дзяўчыну, што яшчэ бавіцца дзіцячымі гульнямі. КВДУ.
    унадзіцца куды як каза ў [а]гарод. Рэч., Капыл. Няўхв. Пра частае наведванне чаго-н. з карыслівымі мэтамі. Pietkiewicz, 397; Высл., 405; Янк., Пар., 174.
    упірацца як каза на кладцы. Шчуч. Няўхв. Пра зацятае, наравістае ўпіранне. Даніловіч, 228.
    упірацца як каза на торг ідучы. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 321. Тое ж.
    цягацца як цыганская каза на вазах. Воран. Асудж. Пра чалавека, які не працуе, а цягаецца ў пошуках лёгкай спажывы. Даніловіч, 262.
    як казаозка). Мсцісл. Ухв. Пра маладую спрытную дзяўчыну. Юрчанка, 185.
    як каза паміж двух стагоў: не ведае, да каторага (куды) і кінуцца. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які не можа зрабіць выбар, рашыцца на нешта адно. ЛЦ, 130.
    зажадацца каму чаго як казе перцу. Мядз. Насмешл. Пра чалавека, якога турбуюць нейкія несур'ёзныя жаданні. ЗСалавей.
    захацецца чаго як казе воцату. Брасл. Насмешл. Рабкевіч, 80. Тое ж.
    ноч - як дзікай казе пераскочыць. Капатк. Пра зусім кароткую летнюю ноч. ПП 1, 96.
    от Ганін до Роздва - ек козе скочыць. Стол. Пра невялічкі прамежак часу паміж святамі Ганны і Ражства. ТС 5, 48.
    біць (абадраць, даіць, лупасіць, таўчы) каго як сідараву казу. Ваўк. п., Карм., Люб., Уздз., Астр., Чэрв., Дзярж. Пра бязлітасную эксплуатацыю, біццё некага. Мат., Гом., III, 218; Шырма, 205; Высл., 287; Сцяшковіч, 619; ФА; ЖН, 102; Гілевіч, 66.
    ведаць каго як аблупленую казу. Здзекл. Пра дасканалыя веды пра каго-н. Ром., Бел., 297.
    глядзець як воўк на казу. Гл. воўк.
    шчасце як у казы хвост. Кплів. Пра чыё-н. невялікае, нядоўгае шчасце. Federowski, 377.
    хто як з казы нявеста (ухажорка). Мсцісл. Іран. Пра некага няздатнага. Юрчанка, 173.
    дзевка як коза. Смал. Ухв. Пра вёрткую, зграбную, жвавую дзяўчыну. Добр., Смол., 331.
    спяшацца як з козамі на торг. Кругл. Іран. Пра няспешлівае збіранне, выпраўленне куды-н. Высл., 422.
    дзеўкі ўпарты як козы. Нараўл. Няўхв. Пра незгаворлівых, упартых дзяўчат. Дуб., 14; АВНЛ.
    пабегчы як козы. Ваўк. п. Жарт. Пра дзяўчат, што жвава, лёгка некуды пабеглі. Federowski, 206.
    спаць як козы прадаўшы. Слон. Пра вельмі моцны, салодкі, бестурботны сон. Даніловіч, 230.
    у вушах як козы пераначавалі. Насмешл. Пра нямытыя вушы нейкага дзіцяці. Янк., Пар., 172.
  17. 17
    казак
    выскачыць як казак з маку. Ваўк. п. Насмешл. Пра нейчае нечаканае з'яўленне, выступленне, недарэчныя паводзіны. Federowski, 345; Санько, 69.
  18. 18
    казальніца
    правіць як ксёндз з казальніцы. Гл. ксёндз.
  19. 19
    казань
    сядзець як на нямецкай казані. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які сядзіць важна, чынна, але з няўцямным выглядам, бо нічога не разумее. Federowski, 203.
    гаворыць як казань кажа. Ухв. Пра чалавека, што гаворыць складна, павучальна, як па пісанаму. Янк., Пар., 36.
  20. 20
    казарма
    хата як казарма. Лаг. Няўхв. Пра вялікую няўтульную хату. Мін.-Мал., 1977, 84.

Паведаміць пра недакладнасьць