Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (10 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  
б  


На ваш запыт знойдзены 10 артыкулаў

  1. абабак
    ціхі як абабак. Добр. Спачув. Пра ціхага, бяскрыўднага чалавека. Мат. Гом., III, 161. < Абабак – падбярозавік.
  2. абакрасці
    праўда як сляпы голага абакраў. Гл. сляпы.
  3. абаранак
    лёгка як абаранак з'есці. Слуцк. Пра выкананне нескладанай справы, якая пад сілу кожнаму. Сержпутоўскі 1999, 30.
    як за грош абаранак. Гл. грош.
  4. абарваны
    хадзіць як сабака з абарванай вяроўкай. Гл. сабака.
  5. абблутаны
    хадзіць як абблутаны. Сміл. Пра няўпэўненую і нязграбную павольную хаду. Шатэрнік, 2.
  6. абдаць
    як жарам абдало. Гл. жар.
  7. абдзёрты
    прыкметны як з абдзёртым носам. Гл. нос.
  8. абдзіраны
    толку як з абдзіранай кнігі. Гл. кніга.
  9. абед
    Добры сусед як сытны абед. Слуцк. Прык. Пра суседа, якога выгадна, карысна мець. Сержпутоўскі 1999, 186.
    збірацца (плесціся, паўзці) як старцы на абед. Гл. старац.
    патрэбен як гарчыца пасля абеду. Гл. гарчыца.
  10. аб'еўшыся
    бегаць як блёкату аб'еўшыся. Гл. блёкат.
    гаварыць як бобу аб'еўшыся. Гл. боб.
    як мух аб'еўшыся. Гл. муха.

 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017