На запыт знайшлося 193 артыкулы

  1. 81
    айцец
    радзіла малайца - акурат як айца. Слуцк. Пра падобнага на бацьку сына. Сержпутоўскі 1999, 53.
    Цар як айцец: возьме карову, прышле на скапец. Мсцісл. Прык. Іран. Пра царскую «справядлівасць». Янк., 65.
    лядцы як родныя атцы. Смал. п. Пра ўрадлівае ляда. Добр., Смол., 40.
  2. 82
    акваланг
    трэба як зайцу акваланг. Гл. заяц.
  3. 83
    акно
    як за акно выкінуць. Ваўк. п. Няўхв. Пра нешта змарнаванае, згубленае. Federowski, 343.
    кленчыць як жабрак пад акном. Гл. жабрак.
  4. 84
    акораны
    голы як акоранае бервяно. Гл. бервяно.
  5. 85
    акуляры
    патрэбны (прыдаўся) як сляпому акуляры. Гл. сляпы.
  6. 86
    алавяны
    вейкі як алавяныя. Слон. Пра неадольнае жаданне спаць, калі закрываюцца вочы. Высл., 292.
  7. 87
    аладка
    гладка як аладка. Ваўк. п., Слуцк. Ухв. Пра жанчыну прывабнага выгляду. Dybowski, 9; Сержпутоўскі 1999, 72; Federowski, 110.
    ні едуха, ні пітуха, а гладка як аладка. Маст. Аксамітаў, 179; ФА. Тое, што гладка як аладка.
  8. 88
    алей
    Праўда як алей: што ні рабі, то яна наверх выйдзе. Рэч. Прык. Пра немагчымасць схаваць праўду. Pietkiewicz, 387.
  9. 89
    Алеся
    як Алеся дворная. Карэл. Няўхв. Пра неахайную асобу. Сцяшковіч, 613.
  10. 90
    алешнік
    стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Гл. конь.
  11. 91
    алешына
    вулупіць очы ек жаба на олешыну. Гл. жаба.
  12. 92
    аліва
    Праўда як аліва - выйдзе наверх. Шчуч. Прык. Пра немагчымасць схаваць праўду. Federowski, 246; Сцяшковіч, 606.
  13. 93
    алтар
    зграбны як свіння да алтара. Гл. свіння.
  14. 94
    альховы
    зарыжэцца як коўш альховы. Гл. коўш.
    зачырванець як альховы (асовы) клін. Гл. клін.
    сядзець як альховый клін: ні туды, ні сюды. Гл. клін.
    чырвоны як пень (коўш) альховы. Гл. пень.
  15. 95
    аман
    ведаць што як аман у пацерах. Ваўк. п., Сак. п., Кам. Ухв. Пра дасканалае веданне чаго-н. Federowski, 8, 226; ЖН, 37.
    як аман сказаць. Астр. Ухв. Пра вельмі хуткае, без запінкі прагаворванне чаго-н. Даніловіч, 212.
    піхаць як амана. Гродз. Асудж. Пра чалавека, якога зневажаюць, піхаюць, ганьбуюць. Цыхун, 12. ≺ Аман тут: Гаман.
  16. 96
    амут
    выплыць як чорт з амута. Гл. чорт.
  17. 97
    амярцвелы
    сядзець як амярцвелы. Касц. Няўхв. Пра чалавека, які панура, нерухома сядзіць. Бялькевіч, 52.
  18. 98
    аналлё
    як аналлё якое наваліцца. Пол. Асудж. Пра нахабнае нападзенне на каго-н. ЖН, 14. ≺ Аналлё - нахабныя птушкі, жывёла.
  19. 99
    ангел
    Ляцела як ангел, ударылася як чорт. Смал. п. Прык. Іран. Пра беспаспяховае завяршэнне ўдала распачатай працы. Магчыма, пра ганарыстую дзеўку, што няўдала выйшла замуж. Добровольский ІІІ, 132.
  20. 100
    ангельскі
    гнуцца як ангельскі цюцька. Гл. цюцька.
    далікатны як ангельскі цюцька. Гл. цюцька.

Паведаміць пра недакладнасьць