На запыт знайшлося 137 артыкулаў

  1. 61
    латушка — гліняная або драўляная міска [Гарэцкі]
  2. 62
    леска — плеценая агароджа з арэхавых ці яловых дубцоў (пруцікаў) [Гарэцкі]
  3. 63
    луг — адвар з попелу [Гарэцкі]
  4. 64
    лучаць — злучаць; цэліцца; выпадкова пападаць у адпаведны час [Гарэцкі]
  5. 65
    ляндрынкі — манпансье (ледзянцы) [Гарэцкі]
  6. 66
    магерка (маргелка) — невялікая лёгкая мужчынская шапка з лямцу (воўны) [Гарэцкі]
  7. 67
    мост — падлога ў хаце [Гарэцкі]
  8. 68
    мысічкі — насочкі [Гарэцкі]
  9. 69
    мыт — панос [Гарэцкі]
  10. 70
    мычка — жменя льну, падрыхтаваная для пражы [Гарэцкі]
  11. 71
    мякнуць — мокнуць [Гарэцкі]
  12. 72
    мяліца (церніца) — самаробная прылада, на якой мялі лён, канаплю [Гарэцкі]
  13. 73
    набой — зарад пораху са шротам, карцеччу або куляй для паляўнічай стрэльбы [Гарэцкі]
  14. 74
    нагавіцы — штаны [Гарэцкі]
  15. 75
    нагбом (набгом) — піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе [Гарэцкі]
  16. 76
    намітачка — жаночы галаўны ўбор (хустка, касынка) з тонкага саматканага палатна [Гарэцкі]
  17. 77
    наповірку — несці груз удваіх на палцы [Гарэцкі]
  18. 78
    наругацца — дражніцца, насміхацца, знарок злаваць сваімі дрэннымі паводзінамі [Гарэцкі]
  19. 79
    насталіваць — наварваць сталлю [Гарэцкі]
  20. 80
    наўды — нядзіўна, няма нічога асаблівага, няма чаму дзівіцца [Гарэцкі]

Паведаміць пра недакладнасьць