На запыт знайшлося 137 артыкулаў

  1. 101
    санкі — ніжняя сківіца ў людзей або жывёлы [Гарэцкі]
  2. 102
    саха — слуп, падпорка ў гумне [Гарэцкі]
  3. 103
    сіг — крок [Гарэцкі]
  4. 104
    спамін — успамін, памяць [Гарэцкі]
  5. 105
    стадола — будынак для вазоў на заезджым двары [Гарэцкі]
  6. 106
    сувалка — рэшткі валакна пасля трапання льну або канаплі [Гарэцкі]
  7. 107
    судзінне — посуд [Гарэцкі]
  8. 108
    суднік — шафка для кухоннага посуду [Гарэцкі]
  9. 109
    султыжка — костка, масол [Гарэцкі]
  10. 110
    супарат — упарты чалавек; свавольны; супастат, мяцежнік [Гарэцкі]
  11. 111
    супрадкі — вячоркі, у час якіх дзяўчаты разам пралі [Гарэцкі]
  12. 112
    сценка — незасеяная паласа поля, пакінутая для праезду на конях з вазамі [Гарэцкі]
  13. 113
    сяніца — пуня, будынак для сена [Гарэцкі]
  14. 114
    тарпа — скірда [Гарэцкі]
  15. 115
    ташнаваць — перажываць [Гарэцкі]
  16. 116
    ток — месца ў гумне, якое прызначана для ручной малацьбы злакавых раслін (жыта, пшаніцы і г.д.) [Гарэцкі]
  17. 117
    трам — бэлька пад столлю [Гарэцкі]
  18. 118
    тумар — тысячнік [Гарэцкі]
  19. 119
    турацца — хутка ганяцца [Гарэцкі]
  20. 120
    уваўрэць — спацець [Гарэцкі]

Паведаміць пра недакладнасьць