 |
На ваш запыт знойдзены 80 артыкулаў
-
шабатъ (шабасъ) — суботні адпачынак у жыдоў, шабаш
-
шаламай (шаламанъ) — старажытны драўляны духавы музычны інструмент, дудка
-
шалберъ — махляр, ашуканец
-
шали (шаля) — вагі
-
шанокъ — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў, роўная 42 гарцам
-
шаповалъ — той, хто вырабляў з воўны валёнкі, шапкі-папахі
-
шарлатъ —
1. пурпурова-чырвоны колер;
2. тканіна пурпурова-чырвонага колеру;
3. адзежына з гэтай тканіны
-
шарпанина — разбой, набег, грабеж
-
шарпати — драць, драпаць, шматаць, тармасіць
-
шата —
1. адзежына;
2. плашч;
3. толькі мн. адзенне
-
шатанъ — сатана, д'ябал
-
шафаръ (шефаръ) — аканом, упраўляючы
-
шафиръ (шапфиръ) — каштоўны камень, сапфір
-
шафовати — кіраваць, распараджацца, весці справы строга па закону
-
шафунокъ —
1. законныя паўнамоцтвы;
2. кіраванне, распараджэнне чым-н. адпаведна закону
-
шахы — шахматы
-
шация — вусная просьба, хадайніцтва істца, адказчыка, падсуднага і інш. удзельнікаў судовага разбору
-
шацовати — ацэньваць
-
шацунокъ — ацэнка маёмасці ў грашовым выражэнні; пісьмовы акт, рэестр
-
шванковати —
1. быць не ў парадку, мець недахоп;
2. памыляцца
|
 |