Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Старабеларускі лексікон (5348 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  ю  я  
а  б  в  г  д  е/ё  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ъ  ы  э  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 596 артыкулаў

  1. забава
    1. справа, занятак;
    2. учынак;
    3. клопат;
    4. прамаруджванне, адцяжка;
    5. перашкода, затрымка;
    6. забава, пацеха, гульня;
    7. спакуса
  2. забавити
    1. захапіць, прысвоіць (пра маёмасць);
    2. затрымаць;
    3. адцягнуць (увагу, думкі);
    4. развесяліць
  3. забеганье — стараннасць, намаганне
  4. забегати
    1. выходзіць насустрач, пераймаць;
    2. перашкаджаць, замінаць;
    3. апярэджваць, прадухіляць;
    4. садзейнічаць, забяспечваць;
    5. жадаць, імкнуцца;
    6. зварочвацца, звяртацца (да каго-н.);
    7. прымаць пад увагу, зважаць
  5. забечися (забегтися, забежчися) — засцерагчыся
  6. забобоны мн.
    1. паданні, легенды, міфы;
    2. язычніцкае веравызнанне, ерась;
    3. звычаі, звязаныя з язычніцкім веравызнаннем;
    4. памылкі, грахі;
    5. чараўніцтва
  7. забой
    I забойства
    II майстэрня для вырабу воску
    III запор, прыстасаванне для запірання варот
  8. забороло
    1. збудаванне на гарадской сцяне;
    2. перан. абарона, умацаванне
  9. забости
    1. пагнаць (каня);
    2. паскакаць (на кані)
  10. забримети — загучаць моцна; зашумець
  11. забуренье
    1. хваляванне, бура, навальніца;
    2. напад; смута, мяцеж;
    3. уціск; нязгода
  12. завадити
    1. зашкодзіць;
    2. даткнуцца, зачапіць
  13. заважити
    1. мець пэўную вагу;
    2. мець пэўную грашовую вартасць
  14. завалавяти — выклікаць, заклікаць
  15. заварти
    1. зачыніць;
    2. акружыць, асадзіць;
    3. заключыць дагавор, саюз, сяброўства
  16. завасненье — нязгода, спрэчка, варожасць
  17. завдячне прысл. — з удзячнасцю, у знак удзячнасці
  18. заведати
    1. уведаць, даведацца, пазнаць;
    2. наглядаць, мець у сваім распараджэнні
  19. заведовца — наглядчык, кіраўнік; той, хто нечым распараджаецца
  20. завезовати
    1. змяшчаць, утрымліваць;
    2. забяспечваць

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Старабеларускі лексікон   Старабеларускі лексікон
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017