На запыт знайшлося 468 артыкулаў

  1. 1
    кабакъ (кобакъ) — пітны дом
  2. 2
    кабала (кобала)
    1. залежнасць, няволя;
    2. пазыковае абавязацельства
  3. 3
    кабатъ
    I (кобатъ) кароткае жаночае і мужчынскае адзенне без рукавоў
    II калодкі арыштанцкія
  4. 4
    кавалеръ
    I дваранін, шляхціц
    II ваеннае збудаванне, бастыён
  5. 5
    кавалкаторъ — чалавек, які аб'язджае коней, барэйтар
  6. 6
    каваръ — каварства, вераломства
  7. 7
    каверъ (кавиаръ, кавиоръ, кавяръ) — ікра
  8. 8
    каганецъ
    I каганец, масляная лямпа
    II аброць
  9. 9
    каденция — судовае пасяджэнне
  10. 10
    кадера — доўгі прамы меч
  11. 11
    кадовбъ — драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны
  12. 12
    кадукъ
    1. падучая хвароба;
    2. вымарачная маёмасць (без наследнікаў), якая пераходзіла ў распараджэнне караля або вялікага князя;
    ˜ приходити (прийти, спасти) кадукомъ — (пра маёмасць) дастацца каму-н. з-за адсутнасці наследнікаў
  13. 13
    кадь
    1. вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі для захоўвання розных прадуктаў;
    2. бытавая адзінка вымярэння колькасці вадкасцей, сыпучых рэчываў, харчовых прыпасаў;
    3. мера вадкасці
  14. 14
    каженикъ (кажникъ) — скапец
  15. 15
    казалница — амбон, прапаведніцкая кафедра
  16. 16
    казанецъ — медны кацялок
  17. 17
    казати
    1. казаць, гаварыць;
    ˜ казати веру — прапаведаваць;
    2. загадваць, распараджацца;
    3. паказваць, сведчыць
  18. 18
    казенный — які належыць казне;
    ˜ казенный дворъ — сховішча казённай маёмасці
  19. 19
    казиродство (козиродство) — кровазмяшэнне
  20. 20
    казити
    1. парушаць; псаваць;
    2. даводзіць да галечы;
    3. нішчыць, руйнаваць, разбураць; забіваць, знішчаць

Паведаміць пра недакладнасьць