На запыт знайшлося 596 артыкулаў

  1. 61
    загудити — зганьбіць;
    ˜ загудити воскъ — забракаваць якасць воску
  2. 62
    задавити (задовати)
    1. прычыняць, учыняць, рабіць;
    ˜ полички задавати — біць рукой па твары, даваць аплявухі;
    ˜ раны задавати — наносіць раны;
    2. ствараць, дадаваць;
    ˜ працу задавати — браць на сябе лішні клопат;
    3. прыпісваць каму-н. што-н., дакараць, абвінавачваць;
    ˜ вонтпливость задавати — браць пад сумненне што-н.;
    ˜ неправду (фалшъ) задавати — абвінавачваць у няпраўдзе, мане, хлусні;
    ˜ покусы задавати — спакушаць;
    ˜ словы неучтивые задавати — ганьбіць, зневажаць;
    4. прапаноўваць, задаваць (пытанне, загадку і г.д.)
  3. 63
    задарти — пасварыцца з кім-н.
  4. 64
    задворникъ — беззямельны селянін, які атрымліваў за вызначаны аброк ці чынш дзялянку зямлі ад землеўладальніка
  5. 65
    задворный — які датычыць спраў, не звязаных з каралеўскім дваром;
    ˜ судъ задворный — каралеўскі суд, які вырашаў правінцыяльныя справы і засядаў па-за дваром;
    ˜ люди задворные — тое, што і задворники
  6. 66
    задивенье — здзіўленне
  7. 67
    задлужитися — запазычыцца, нарабіць даўгоў
  8. 68
    задница (жадница)
    1. частка цела чалавека ніжэй паясніцы;
    2. спадчына, запаведзь
  9. 69
    задолжити — даць у доўг, пазычыць
  10. 70
    задоржка — прыдарожная паласа
  11. 71
    задорный — задзірысты
  12. 72
    задоръ — сварка, сутычка
  13. 73
    задосыць прысл. — досыць, дастаткова, даволі
  14. 74
    задратися — пачаць сварку, вайну
  15. 75
    заеднывати — прыміраць, з'ядноўваць
  16. 76
    заеже злучн. — за тое, што; таму што
  17. 77
    заездъ
    1. прыезд, наведванне;
    2. грабеж, набег
  18. 78
    заемъ — пазыка, узяцце ў доўг
  19. 79
    зажбы часц. — хіба
  20. 80
    заживати
    1. ужываць, выкарыстоўваць;
    2. адчуваць, зазнаваць, зведваць;
    ˜ заживати науки — вучыцца;
    3. чыніць, учыняць;
    4. есці, піць, спажываць;
    5. загойвацца

Паведаміць пра недакладнасьць