На запыт знайшлося 596 артыкулаў

  1. 41
    заводца (завотца)
    1. чалавек, на якога спасылаўся ў судзе адказчык за крадзеную ці спрэчную рэч як на першага ўладальніка ці гаспадара, ад якога тая рэч набыта;
    2. завадатар, зачыншчык
  2. 42
    заводъ
    1. выдзяленне, перадача ў валоданне;
    2. зямельнае ўладанне, зямельны ўчастак;
    3. спрэчка, судовая справа;
    4. задума, намер, імкненне;
    ˜ заводъ крови — намер учыніць кровапраліцце;
    5. спаборніцтва
  3. 43
    заволанье
    1. крык, гоман;
    2. публічнае абвяшчэнне;
    3. саслоўе, годнасць;
    4. пашана, павага, гонар
  4. 44
    заволочи
    1. волакам даставіць куды-н.;
    2. прасунуць, працягнуць праз што-н., унутр чаго-н.
  5. 45
    заволочити — забаранаваць, заскародзіць
  6. 46
    завора — засаўка, завала на дзвярах, варотах
  7. 47
    завстегати (завстягати) — прыпыняць, затрымліваць, стрымліваць
  8. 48
    завтрее, заутрие
    1. наступны другі дзень;
    2. раніца, ранак;
    3. будучае, будучыня
  9. 49
    завтреня (затриня, завтредня) — ютрань
  10. 50
    завчасу прысл. — загадзя, наперад
  11. 51
    завше прысл. — заўсёды, безупынна, пастаянна; увесь час
  12. 52
    завыйковый — зроблены з шыйных частак шкур (пра адзенне)
  13. 53
    загаеный (загайный) — законна адкрыты, правамоцны (пра суд)
  14. 54
    загаити
    1. адкрыць, распачаць;
    2. правесці пасадку лесу
  15. 55
    загамовати, загаймовати
    1. затрымаць, забраць, захаваць;
    2. арыштаваць, узяць пад варту;
    3. спыніць развіццё чаго-н.;
    4. стрымаць, супакоіць, уціхамірыць
  16. 56
    загонъ
    1. ваенны атрад, прызначаны для набегаў на варожы край з мэтай яго разбурэння, спусташэння;
    2. паход, набег;
    3. паласа, участак ворнай зямлі; мера зямлі;
    4. месца для спаборніцтваў
  17. 57
    загородити
    1. загарадзіць, перагарадзіць, абгарадзіць;
    2. гарантаваць
  18. 58
    загородникъ — беззямельны селянін, які меў толькі агарод
  19. 59
    загоряча прысл. — адразу, без затрымкі, па гарачым следзе
  20. 60
    загрести — закапаць, засыпаць, пахаваць

Паведаміць пра недакладнасьць