Амбон (ад грэч. ambon - узвышэнне),

1. У каталіцкіх храмах казальніца, узвышэнне, багата аздобленас месца (трыбуна ці кафедра) для чытання свяшчэнных тэкстаў і прамаўлення казанняў. У Беларусі з 16 ст. А. узводзяцца апорныя і кансольныя (гл. Кансоль), складаюцца з корпуса, тыльнага шчыта і балдахіна, выконваюцца з каменю, дрэва, металу, багата дэкарыруюцца натуральным мармурам або стукам, устанаўліваюцца каля першага (ад прэсбітэрыя) левага міжнефавага (гл. Неф) ці цэнтральнага слупа, у аднанефавых храмах - на сцяне. Ha A. з боку алтара вядзе лесвіца.

2. У праваслаўных храмах А. - паўкруглая пляцоўка на сярэдзіне салеі (узвышэнне перад іканастасам) насупраць царскіх варот; прызначаны для чытання Евангелля і прамаўлення казанняў.

Паведаміць пра недакладнасьць