Прэсбітэр (прэсбітэрый; ад познелац. presbyterium - месца для выбраных ад грэч. presbyteros - старэйшына), у каталіцкім храме прастора перад алтаром, прызначаная для богаслужэння і размяшчэння духавенства. П. звычайна аддзяляецца ад асноўнай прасторы (цэнтральнага нефа) балюстрадай. У беларускай архітэктуры П. вядомы з кан. 16 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць