1. Фарбы, якія складаюцца з тонка расцёртых пігментаў, змешаных з водна-клеявымі сувязнымі рэчывамі (гуміарабік, пшанічны крухмал, дэкстрын і г.д.) і дамешкамі бялілаў.
2. Творы мастацтва, выкананыя гэтымі фарбамі; характарызуюцца непразрыстасцю, матавасцю фарбавага слоя, часта ўжываюцца ў спалучэнні з акварэллю. У беларускім мастацтве Г. упершыню была выкарыстана ў мініяцюрах рукапісаў.