Акварэль (франц. aquarelle ад іт. acquerello, ад лац. aqua - вада), фарбы, якія разводзяцца вадой, a таксама жывапіс гэтымі фарбамі, асобны твор, выкананы А. Для акварэльных фарбаў уласцівы тонка расцёртыя пігменты і вялікі працэнт клеючага рэчыва (раслінны клей з дамешкамі мёду, цукру, гліцэрыны). У Беларусі вядомы з 15 ст., калі яны выкарыстоўваліся ў мініяцюрах рукапісаў; у 16-18 стст. акварэльнымі фарбамі расфарбоўвалі гравюры; з 18 ст. А. выконваюцца пейзажы, нацюрморты, партрэты, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі.