Камін (ням. Kamin ад грэч. kaminos - ачаг, печ), пакаёвая печ з шырокай адкрытай топкай і прамым дымаходам; награвае пакой непасрэдна полымем запаленага ў ёй паліва; найбольш пашыраны ў інтэр'ерах перыяду готыкі, Адраджэння, барока, класіцызму; будуецца з каменю, цэглы, аздабляецца маёлікай, кафляй, металічнымі, каменнымі рэльефнымі выявамі (гл. Рэльеф). Самы стары з вядомых у Беларусі К. датуецца 16 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць