Кесон (франц. caisson - літаральна скрыня), паглыбленая паверхня столі або скляпення, звычайна з прафіляванымі сценкамі; мае форму квадрата ці іншай геаметрычнай фігуры. У асобных выпадках К. дэкарыруюцца разеткамі. У Беларусі К. пашыраны ў збудаваннях стыляў барока і класіцызму.

Паведаміць пра недакладнасьць