Метопа (грэч. metopon - прастора паміж вачыма), у класічнай архітэктуры прамежак паміж трыгліфамі, запоўнены квадратнай або прамавугольнай плітой. Дэкарыруецца рэльефамі ці роспісамі, кампазіцыя якіх падкрэслівае квадратны фармат М. У беларускім дойлідстве М. атрымалі пашырэнне ў будынках стылю ампір.