Трыгліф (грэч. triglyphos ад tri - у складаных словах тры і glypho - рэжу), дэталь фрызадарычнага ордэра; каменная пліта прамавугольнай формы з трыма вертыкальнымі жалабкамі. У беларускай архітэктуры атрымалі найбольшае пашырэнне ў будынках класіцызму і ампіру.