Пано (франц. panneau ад лац. pannus - кавалак тканіны), жывапісная, мазаічная, разная ці іншая дэкаратыўная кампазіцыя, якая знаходзіцца ў інтэр'еры будынка ці на яго фасадзе. У Беларусі П. пачалі выкарыстоўваць з 17 ст.