Ружа, круглае акно ў раманскіх і гатычных храмах (гл. Раманскі стыль, Готыка), мае радыяльны каменны пераплёт. Звычайна размяшчалася над уваходным парталам, упрыгожвалася вітражамі. У Беларусі Р. атрымала пашырэнне ў будынках псеўдаготыкі.