Рызаліт (ад іт. risalita - выступ), частка будынка, якая выступае за асноўную лінію фасада па ўсёй яго вышыні і складае з ім адзінае цэлае. У беларускай архітэктуры Р. - пашыраны элемент часоў барока, класіцызму, псеўдакласіцызму.